Дзяржаўнае расійскае інфармацыйнае агенцтва ІТАР-ТАСС прыпісала прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну словы пра абстрэл тэрыторыі краіны ўкраінскай арміяй, якіх расійскі прэзідэнт не казаў. Пра гэта піша Slon.ru.

«Гэта трэба разумець як тое, што вышэйзгаданыя СМІ няякасна і непрафесійна перадалі словы прэзідэнта. Такога прэзідэнт не казаў», — заявіў Slon прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

«Навіна з загалоўкам «Прэзідэнт РФ паведаміў аб абстрэле расійскай тэрыторыі з украінскага боку мінулай ноччу» з'явілася на стужцы агенцтва ў 13:10 (копія). У нататцы стаіць спасылка на заяву Пуціна, паказаная ў эфіры тэлеканала «Расія 24».

У гэтым інтэрв'ю кіраўнік расійскае дзяржавы нічога не казаў аб абстрэле расійскай тэрыторыі, а толькі канстатаваў, што «аб'ектыўныя сродкі кантролю» зафіксавалі баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны, у прыватнасці, «актыўную працу артылерыі», - адзначае выданне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?