Адразу некалькі буйных японскіх аўтамабільных кампаній абвясцілі пра адклiканне сваіх аўтамабіляў з-за дэфектных антыаварыйных падушак бяспекі, якія могуць прывесці да пажару.

Кампанія Honda паведаміла, што адклікае больш за два мільёны аўтамабіляў. Кампаніі Mazda і Nissan таксама абвясцілі пра адклiканне сваіх машын.

Надзіманыя падушкі, што вырабляюцца японскай кампаніяй Takata, маюць патэнцыйна небяспечныя сістэмы аварыйнага спуску, якія могуць прыводзіць да несанкцыянаванага выбуху і ўзгарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?