21 лістапада ў 18:30 адбудзецца жывы канцэрт гурта «Разьбітае сэрца пацана». Падтрымаць калегаў прыйдуць музыкі «Parason». Канцэрт 21 лістапада распачне штотыднёвую сэрыю музычных імпрэзаў на сядзібе БНФ.

Асноўная тэма песень гурта «Разьбітае сэрца пацана» — няшчаснае каханьне. Музыкі наўмысна сьпяваюць на трасянцы, каб падкрэсьліць калярыт пачуцьця проста беларускага хлопца, будзь тое рабочы на вёсцы, будзь тое таксіст ці проста студэнт. Стыль выкананьня — разнастайны. «Разьбітае сэрца пацана» экспэрымэнтуюць зь беларускім матэрыялам, прыўносяць туды замежнага калярыту і па‑свойму аздабляюць.

Гурт «Parason» перамог у «Басовішчы» у 2006 годзе. Музыкі атрымалі магчымасьць запісаць альбом у добрай студыі. Пакуль музыкі шукаюць сябе і спрабуюць у новым музычным вымярэньні. 21 лістапада ў 18:30 выступяць удзельнікі гурта, распавядуць пра сябе сёньня і пра свае пляны.

Канцэрты на сядзібе будуць адбывацца штотыдзень. Так 20 лістапада адбудзецца выступ Андрэя Плясанава з гуртом P.L.A.N. Музыка прэзэнтуе свой чарговы альбом і пяць кліпаў. Напрыканцы лістапада ZigZag прэзэнтуе «Тры расейскія літары». Штотыднёвыя імпрэзы будуць адбывацца да лютага 2008 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?