У аўторак, 24 чэрвеня, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведае Аўстрыю.
Мяркуецца, што галоўнай міжнароднай тэмай будучых перамоваў з прэзідэнтам Аўстрыі Хайнцам Фішэрам стане сітуацыя ва Украіне. Першапачаткова, сцвярджае мясцовая газета Kurier, прыезд Пуціна планаваўся яшчэ на май, але быў адкладзены з-за непрымірымасці пазіцый Захаду і Расіі ў сувязі з украінскай сітуацыяй.
Візіт у Аўстрыю быў пацверджаны толькі пасля таго, як расійскі лідэр пабываў у Нармандыі, дзе ўпершыню з пачатку ўкраінскага крызісу сустрэўся з цэлым шэрагам заходніх лідэраў. Па дадзеных Die Presse, візіт быў узгоднены з прэзідэнтам Еўрапейскага савета Херманам ван Рампеем і лідэрамі Францыі і Германіі Франсуа Аландам і Ангелай Меркель.
0
0
0
0
0
0