23.06.2014 / 16:39

Расейскі дэпутат патрабуе разарваць адносіны з Літвой 6

Расея павінна спыніць усе адносіны з Літвой, таксама ўключыць рэжым эканамічных санкцый у адказ на заяву прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ, якая параўнала дзеяньні расейскага лідэра Уладзімера Пуціна ў дачыненьні да Ўкраіны з палітыкай Адольфа Гітлера і Іосіфа Сталіна, лічыць чалец камітэту Рады Фэдэрацыі па міжнародных справах Ігар Марозаў. 

Ён выказаў гэтае меркаваньне ў інтэрвію «РИА-Новости».

 «Ён выкарыстоўвае нацыянальнасьць як зачэпку, каб захапіць зямлю вайсковай сілай. Гэта якраз тое, што рабілі Сталін і Гітлер. Гэткае параўнаньне абсалютна дакладнае» — так ахарактарызавала Даля Грыбаўскайце палітыку Пуціна ў інтэрвію нямецкаму тыднёвіку Focus.

«Гэта недапушчальная для кіраўніка любой дзяржавы заява, якая закрэсьлівае ўсе міждзяржаўныя адносіны Расеі і Літвы. На такое міжнароднае хамства трэба адказваць дастаткова жорсткімі эканамічнымі санкцыямі, у тым ліку спыненьнем транзыту нафтапрадуктаў і адменай наданьня рэжыму найбольшага спрыяньня для літоўскіх прадпрыемстваў на расейскім рынку», — заявіў Ігар Марозаў.

Дэпутат Рады Фэдэрацыі РФ адзначыў, што калі кіраўнік адной з дзяржаваў Эўразьвязу дазволіў сабе падобныя заявы, гэта азначае, што пазыцыя ўсяго ЭЗ у дачыненьні да Расеі будзе больш жорсткай. «За гэтым стаіць Вашынгтон, які цалкам утрымлівае узброеныя сілы прыбалтыйскіх дзяржаваў і ўключае іх у сьпіс праграм NATO», — дадаў Марозаў.

Усё гэта, прагназуе ён, азначае, што сытуацыя ў цэлым будзе пагаршацца з-за ціску ЗША на ЭЗ, каб той павялічыў выдаткі на NATO.

0
кузяпанк / Адказаць
23.06.2014 / 16:56
Оу-оу.. хопиць ужо лизаць ср*ку путлеру
0
Нейкі чалавек / Адказаць
23.06.2014 / 16:58
Нэрвовы нейкі гэты дэпутат Марозаў.
0
NIEMEN / Адказаць
23.06.2014 / 17:09
Не загоняйте себя еще дальше,вы и так изгои.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру