Вызначыліся супернікі беларускіх футбольных клубаў у кваліфікацыі Лігі Еўропы.
Усе тры каманды пачнуць барацьбу з другога раўнда. Згодна з лёсаваннем, якое прайшло 23 чэрвеня ў штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне (Швейцарыя), мінскае «Дынама» сустрэнецца з пераможцам пары «Мюлюкоскен Пала-47» («МюПа-47») (Фінляндыя) — «Фуглафьёрдзюр» (Фарэрскія а-вы), гродзенскі «Нёман» — з пераможцам пары «Хабнафьёрдзюр» (Ісландыя) — «Гленаван» (Паўночная Ірландыя), салігорскі «Шахцёр» — з пераможцам пары «Дэры Сіці» (Ірландыя) — «Эберыстуіт» (Уэльс).
Матчы пройдуць 17 і 24 ліпеня. «Дынама» і «Нёман» спачатку згуляюць дома, затым на выездзе, «Шахцёр» — наадварот.
Як ужо паведамлялася, у другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ сустрэнецца з албанскім «Скандэрбеу».