У сувязі з нядаўняй публікацыяй NN.BY атрымаў ад Mail.Ru Group ліст наступнага зместу:

«Інфармацыя пра тое, што ўсе паведамленні з крытыкай на адрас прэзідэнта РФ выдаляюцца з сацыяльнай сеткі Аднакласнікі, размешчаная ў публікацыі «Аднакласнікі выдаляюць паведамленні з крытыкай Пуціна», якая выйшла сёння на сайце nn.by, не адпавядае рэчаіснасці. Адзіным крытэрыем, па якім з Аднакласнікаў можа быць выдалены які-небудзь пост, з'яўляецца парушэнне альбо рэгламенту, альбо дзеючага заканадаўства РФ. Адпаведна, любы публічны пост, які парушае дадзены крытэрый, выдаляецца незалежна ад накіраванасці негатыву».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0