Уладзімір Пуцін падпісаў загад аб змене федэральнага закона аб прававым становішчы замежнікаў на тэрыторыі Расіі. Такая інфармацыя змяшчаецца на сайце прэс-службы Крамля.

Закон прыняты, каб спрасціць працэдуру найму на працу ў Расіі высокакваліфікаваных замежных спецыялістаў — супрацоўнікаў у галіне IT-тэхналогій, а таксама журналістаў.

Для такіх кадраў зніжаецца мінімальны памер аплаты працы з 2.000.000 расійскіх рублёў у год да 1 млн расійскіх рублёў. Журналісты — замежныя грамадзяне вызваляюцца ад абавязку пацвярджаць валоданне расейскай мовай, веданне гісторыі РФ і асноваў заканадаўства РФ. Гэтая норма будзе тычыцца тых, хто працуе ў СМІ, што распаўсюджваюць масавую інфармацыю на замежных мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?