Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці жыхара Лунінца падчас рамонтных работ у катлаване.

Няшчасны выпадак адбыўся на тэрыторыі цэнтральнай раённай бальніцы 20 чэрвеня каля 16.30. Брыгада камунальнага унітарнага прадпрыемства, падначаленага ўпраўленню аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама, праводзіла работы па рамонце каналізацыйнай трубы. Быў выкапаны катлаван глыбінёй каля 4 м, на дне якога знаходзіўся 43-гадовы электрагазазваршчык. У нейкі момант абвалілася зямля, і працаўнік КУП апынуўся пад завалам.

Наверсе катлавана знаходзіліся яшчэ два работнікі гэтага прадпрыемства, якія паведамілі аб здарэнні ў МНС і спрабавалі самастойна адкапаць калегу. На жаль, выратаваць яго не змаглі. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, дасталі пацярпелага з-пад зямлі, а брыгада медыкаў канстатавала яго смерць.

Для высвятлення абставінаў гібелі рабочага прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытаныя сведкі і відавочцы здарэння. Следства канфіскавала на прадпрыемстве дакументацыю па ахове працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?