Вынікі цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) па беларускай і рускай мовах будуць прадстаўленыя абітурыентам 24 чэрвеня.

Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.

Паводле яго слоў, сёння супрацоўнікі інстытута апрацавалі апошнія бланкі адказаў. Матэрыялы будуць перададзены ва ўстановы адукацыі, якія былі паказаны пунктамі рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне.

Вынікі ЦТ будуць прадстаўленыя з 24 чэрвеня і на сайтах пунктаў праходжання тэставання, інфармацыйных стэндах гэтых устаноў, а таксама сайце РІКВ.

Крыху раней іх могуць даведацца абітурыенты, якія скарысталіся платнай паслугай SMS-запытаў (паслуга даступная для абанентаў Velcom, MTC, Diallog).

ЦТ па беларускай мове адбылося 14 чэрвеня, а ЦТ па рускай мове прайшло 15 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?