16.11.2007 / 12:33

Праваслаўны тэрытарыяльны канфлікт 10

Румынская праваслаўная царква ўварвалася на тэрыторыю Расейскай праваслаўнай царквы — ва Ўкраіну і Малдову. Сайт Беларускай праваслаўнай царквы перадрукоўвае заяву Сьвятарнага сыноду РПЦ з «рашучым пратэстам супраць новага ўварваньня ў свае кананічныя рубяжы».

Румынская праваслаўная царква ўварвалася на тэрыторыю Расейскай праваслаўнай царквы — ва Ўкраіну і Малдову. Сайт Беларускай праваслаўнай царквы перадрукоўвае заяву Сьвятарнага сыноду РПЦ з «рашучым пратэстам супраць новага ўварваньня ў свае кананічныя рубяжы».

Раней у кастрычніку румынская праваслаўная царква заявіла пра свой намер павялічыць колькасьць прыходаў і япархій на тэрыторыі Малдовы, прычым мітрапаліт Пётар адцеміў, што гэта не адкрытыя, а адноўленыя япархіі, якія дзейнічалі да саракавых гадоў мінулага стагодзьдзя.

Прэзыдэнт Малдовы Уладзімір Варонін ужо назваў гэтае рашэньне Румынскай праваслаўнай царквы «актам агрэсіі», а ў малдоўскім парлямэнце бачаць у гэтым кроку спробу пашырэньня ўплыву Бухарэсту, каб пасьля прыяднаць Малдову да Румыніі, — піша «Независимая газета».

Бэсарабская мітраполія была афіцыйна зарэгістраваная ў Малдове ў 2001 годзе паводле рашэньня Эўрапейскага суду па правах чалавека ў справе вернікаў супраць ураду Малдовы.

На ілюстрацыі: Мапа межаў Румынскай праваслаўнай царквы з уключанай у яе тэрыторыяй Малдовы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Віталь з Менску / Адказаць
16.11.2007 / 12:42
Так пачалася першая сусветная праваслаўная вайна :)
0
Паўлюк / Адказаць
16.11.2007 / 12:52
Я чалавек не царкоўны, таму даруйце, калі я чагось не разумею. Што значыць «уварваньне»? Хіба людзей сілай перахрышчваюць? Ці людзі ня маюць права самастойна вырашаць свае пытаньні веры? Хочаш – хадзі ў румынскую, хочаш – у расейскую.
0
Ліцвін / Адказаць
16.11.2007 / 13:14
А чаму б малдаванам не стварыць аўтакефальную праваслаўную царкву? І ад румынаў адмежаваліся б, і расейцам паказалі б іхняе мейсца.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру