16.11.2007 / 14:13

У гарадзенскім касьцёле абрабавалі польскіх харыстаў

У спевакоў было скрадзена шмат каштоўных рэчаў, грошы і дакумэнты.

Падчас выступу ў гродзенскім Фарным касцёле польскага хору «Опера‑ філармонія Падляска» у спевакоў было скрадзена шмат каштоўных рэчаў, грошы і дакументы.

Калі спяваў хор, невядомы патрапіў у памяшканне дзе ляжала верхняя вопратка і рэчы артыстаў і скраў агулам : 445 долараў, 530 злотых, 50 літаў, два лічбавыя фотаапараты, банкаўскую картку і пасведчанне кіроўцы.

Па словах артыстаў, яны бачылі падазронага мужчыну, але не надалі яму нейкай увагі. На думку прадстаўніка касцёла, ніхто з прыхаджан гэтага зрабіць не мог. Цяпер міліцыянты шукаюць злачынцу, а хор з’ехаў на радзіму.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру