Мінскі метрапалітэн будзе поўнасцю аснашчаны абсталяваннем для інвалідаў, калі ўжо існуючыя ўстройствы будуць запатрабаванымі. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

«У мінскім метро ёсць станцыі, якія абсталяваны ліфтамі або плоскаснымі пад'ёмнікамі. На іншых станцыях па розных прычынах усё гэта адсутнічала, таму было прынята рашэнне ўстанавіць пад'ёмнікі гусенічнага тыпу ў гэтых месцах. Калі ўстройствы будуць запатрабаванымі, мы аснасцім імі ўсе станцыі», — сказаў прэс-сакратар.

Ён таксама паведаміў, што сёння старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» (БелТІ) Людміла Калмыкова адобрыла новыя мабільныя ўстройствы для транспарціроўкі калясачнікаў на станцыях мінскага метро. У суправаджэнні спецыялістаў упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва камітэта па працы і сацабароне Мінгарвыканкама яна вывучыла безбар'ернае асяроддзе на станцыях «Аўтазаводская» і «Партызанская». Прадстаўніку БелТІ прадэманстравалі магчымасці лесвічных пад'ёмнікаў гусенічнага тыпу італьянскай фірмы Sherpa.

Устройствы распрацаваны для аказання дапамогі людзям з абмежаванымі рухальнымі здольнасцямі для пад'ёму і спуску на лесвічных маршах у будынках і памяшканнях, не абсталяваных прыстасаваннямі для пераадолення перашкод, у прысутнасці суправаджальнай асобы. Працуюць пад'ёмнікі за кошт энергіі акумулятара.

«Каб спусціцца ў метро з дапамогай Sherpa, калясачніку неабходна звязацца з дыспетчарам станцыі па тэлефоне, пазначаным каля ўвахода на станцыю. Супрацоўнік метрапалітэна даставіць чалавека на платформу», — растлумачыў Андрэй Кузьмін. Новыя мабільныя ўстройствы Мінскі метрапалітэн закупіў у красавіку бягучага года па праграме стварэння безбар'ернага асяроддзя для асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Абсталяванне з'явілася на станцых «Партызанская», «Аўтазаводская», «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?