Пад Славянскам каля гары Карачун тэрарысты збілі ўкраінскі ваенны верталёт Мі-8.

Пра гэта паведаміў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.

«Верталёт збіты тэрарыстамі з ПЗРК», — удакладняе ён.

Па словах відавочцаў, верталёт падбілі пры ўзлёце з гары.

Па папярэдніх дадзеных, загінулі 9 вайскоўцаў, у тым ліку 3 члены экіпажа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?