Дыега Гадзін — аўтар пераможнага гола — атрымлівае віншаванні ад Эдзінсана Кавані, AFP.
Зборная Уругвая вырвала перамогу ў каманды Італіі з лікам 1:0 (Дыега Гадзін, 81) і выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету па футболе з другога месца.
Варта адзначыць, што ў сярэдзіне другога тайма за ўдар суперніка прамой нагой быў выдалены італьянец Маркізіа. Пасля гэтага ўругвайцы населі на вароты Італіі.
Некалькі разоў апенінцаў бліскуча выратаваў брамнік Джанлуіджы Буфон. Але на 81-ай хвіліне і ён быў бяссільны пасля ўдара галавой Дыега Гадзіна.
Яшчэ адзін выпадак, які, безумоўна, будзе абмяркоўвацца - гэта ўкус Суарэсам італьянскага абаронцы К'еліні. Суддзя, праўда, не заўважыў гэтага моманта. Але ўругвайца могуць дыскваліфікаваць постфактум.
Гэта не першы выпадак, калі Суарэс кусаецца. Такія ўчынкі былі заўважаныя за ім і ў Галандыі, і ў Англіі.
Італія — віцэ-чэмпіён Еўропы 2012 — следам за чэмпіёнамі свету Іспаніяй едзе дахаты.
Коста-Рыка — Англія — 0:0.
Коста-Рыка — 7, Уругвай — 6, Італія — 3, Англія — 1.
А 23-й гадзіне — Калумбія — Японія, Кот д'Івуар — Грэцыя.
Калумбія — 6, Кот д'Івуар — 3, Японія, Грэцыя — 1.
Калумбія ўжо заваявала пуцёўку ў плэй-оф.