Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвечары 24 чэрвеня ў час сустрэчы з кіраўнікамі сілавых структур аддаў загад без ваганняў адкрываць агонь у адказ на напады тэрарыстаў.

Unian.net

Unian.net

Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У прэзідэнта нагадалі, што «24 чэрвеня баевікі, насуперак уласным абяцанням выконваць рэжым спынення агню, дадзеным у Данецку на сустрэчы з прадстаўнікамі Трохбаковай кантактнай групы, збілі верталёт Узброеных Сіл Украіны, што пацягнула смерць дзевяці чалавек».

З моманту абвяшчэння мірнага плана прэзідэнта тэрарысты 35 разоў адкрывалі агонь па ўкраінскіх ваенным, дадалі ў прэс-службе.

Кіраўнік дзяржавы не выключае, што рэжым спынення агню можа быць адменены датэрмінова, з прычыны пастаяннага яго парушэння кантраляванымі звонку баевікамі.

Прэзідэнт Украіны спадзяецца на правядзенне 25 чэрвеня чатырохбаковай тэлефоннай канферэнцыі з удзелам канцлера Германіі Ангелы Меркель, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Парашэнка разлічвае, што следствам гэтай размовы стануць практычныя крокі Расіі па забеспячэнні раззбраення і адкліканне наёмнікаў з тэрыторыі Украіны, а таксама ўкараненне надзейнага рэжыму бяспекі на мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?