На цэнтралізаваным тэставанні па рускай і беларускай мовах 40 абітурыентаў атрымалі 100 балаў.

Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.

Паводле яго слоў, 100 балаў па беларускай мове набралі 15 чалавек, а менш за 10 атрымалі 2069 абітурыентаў. Пры гэтым у двух чалавек — 0 балаў. Па выніках тэставання па рускай мове назіралася 25 стабальнікаў. Ніжэй чым на 10 балаў тэсты напісалі 8319, на 0 — 17.

«Гэтыя 19 чалавек не змогуць у гэтым годзе далей удзельнічаць ва ўступнай кампаніі, бо не атрымаюць сертыфікат ЦТ», — дадаў Мікалай Фяськоў.

Усяго на цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове, якое прайшло 14 чэрвеня, прыбылі 25 423 чалавекі. На наступны дзень — 15 чэрвеня — на ЦТ па рускай мове з'явіліся 76 025 абітурыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?