16.11.2007 / 15:34

Міністар Навумаў: Без сьмяротнага пакараньня пакуль не абысьціся 2

«Тыя людзі, хто пацярпеў ад яго злачынстваў, думаюць таксама, як і я», - кажа міністар унутраных спраў.

«Сёння смяротнае пакаранне — гэта мера, без якой пакуль абысціся нельга, у асаблівасці на постсавецкай прасторы», — заявіў БелаПАН міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў, каментуючы рэзалюцыю аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне, прынятую 15 лістапада Трэцім камітэтам ААН.

«Дзе, у якой краіне знаходзіцца ААН? Вось мы з той краіны будзем браць прыклад», — сказаў міністр. На яго думку, гэтая рэзалюцыя была прынята, «каб дагадзіць палітыцы, а не здароваму сэнсу».

«Здаровы сэнс такі — давайце спытаем людзей у тых краінах, дзе адмовіліся ад смяротнага пакарання. Я не лічу, што Расія з гэтым бітцаўскім маньякам паступіла ідэальным варыянтам. Тыя людзі, хто пацярпеў ад яго злачынстваў, думаюць таксама, як і я», — сказаў У.Навумаў.

Ён адзначыў, што прыняцце рашэння аб забароне смяротнага пакарання ад яго не залежыць.

«Не я буду прымаць гэтае рашэнне. Але я б хацеў, каб улічвалася меркаванне тых людзей, якія пакутуюць ад злачынстваў, а не тых, якія прыкрыты нейкімі льготамі і прымаюць такія рашэнні», — сказаў міністр.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі за апошнія пяць гадоў колькасць зарэгістраваных забойстваў паслядоўна скарачаецца. «А ў іх, у любой краіны, дзе няма смяротнага пакарання, усё якраз наадварот», — заявіў У.Навумаў.

Прапанову аб увядзенні мараторыя 15 лістапада падтрымалі 99 дзяржаў — членаў ААН, супраць выказаліся 52, яшчэ 33 — устрымаліся. Дакумент быў унесены ад імя 74 дзяржаў і заклікае краіны адмовіцца ад прымянення смяротнага пакарання, якое супярэчыць асноўным прынцыпам ААН.

Беларусь — адзіная з еўрапейскіх краін, якая практыкуе вышэйшую меру пакарання — пры галасаванні ўстрымалася. Расія прагаласавала ў падтрымку ўвядзення мараторыя. Супраць дакумента выступілі Кітай, Ірак, Іран і ЗША.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
валкадаў / Адказаць
16.11.2007 / 23:18
Нікому не дадзена права забіваць, а Дзяржава (а таксама дз.чыноўнік) мусіць імкнуцца так упарадкаваць лад жыцця ў краіне, каб не памнажаліся злачынцы, а знікалі. Толькі як бачна, найбольш прываблівае сучасных валадароў Беларусі менавіта такі лад жыцця краіны, дзе вока-за вока, зуб за зуб...Таварышу міністру варта былоб падумаць пра будучыню: а што калі...адкрыюцца злачынствы і не будзе ў Беларусі мараторыя на смяротнае пакаранне? Га? Трагедыя нашага народу у тым, што кіруюць тут людзі з псіхалогіей забойцы, які не здольныя кахаць і не здольныя дараваць...
0
vk3001 / Адказаць
17.11.2007 / 12:18
+100
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру