Такую інфармацыю, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода ў кулюарах палаты прадстаўнікоў, даў цяперашні старшыня КДБ Юры Жадобін.
«Гэта будзе высокая пасада, але пакуль загад не падпісаны, ня маю права яе называць», ‑‑ адзначыў Жадобін
Жадобін таксама адзначыў, што 20 сьнежня ў Беларусі будзе адзначацца 90‑годдзе чэкісцкай службы. Напярэдадні гэтай даты генэрал Жадобін паабяцаў правесьці сваю першую прэс‑канфэрэнцыю.