Рада Федэрацыі прагаласавала за адкліканне згоды, дадзенай верхняй жа палатай, на выкарыстанне Узброеных сіл РФ на тэрыторыі Украіны. За гэта рашэнне прагаласавалі 153 сенатара, і толькі адзін быў супраць.

rian.ru

rian.ru

Раней, 24 чэрвеня, прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў Радзе Федэрацыі адмяніць пастанову аб выкарыстанні Узброеных сіл Расіі на тэрыторыі Украіны.

Па словах Пяскова, гэта зроблена «ў мэтах нармалізацыі абстаноўкі і ўрэгулявання сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, а таксама ў сувязі з пачаткам трохбаковых перамоў па гэтым пытанні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?