Музыка наведае Беларусь 1 лістапада ў межах сусветнага тура ў падтрымку новага альбома «Strut». Канцэрт запланаваны на «Мінск-Арэне».

24 чэрвеня Лені Кравіц выпусціў свежы трэк «The Chamber». Песня пазначана як лід-сінгл да новага дыска «Strut», выхад якога запланаваны на 23 верасня.

У сувязі з выхадам сінгла, Кравіц заявіў журналістам, што ён «вярнуўся да пачуццяў», якія былі ў яго падчас вучобы ў школе. Маўляў, «гэта сапраўдны рок-н-рол. Тут ёсць душа».

Паведамляецца, што ўсе інструментальныя партыі для новай пласцінкі музыка запісваў сам, а фінальным мікшаваннем займаўся Боб Клірмаўнцін, вядомы па працы з Дэвідам Боўі, Rolling Stones, Брайнам Эдамсам і Брусам Спрынгсцінам. Пасля выхаду «Strut» Лені Кравіц выправіцца ў сусветнае турнэ ў яго падтрымку. У межах тура музыка выступіць у «Мінск-Арэне» 1 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?