Пра гэта мэр Вільні Артурас Зуокас заявіў у эфіры радыёперадачы «За абедзенным сталом», паведамляе Delfi.

«У многіх краінах за мяжой абмяжоўваюць выкарыстанне тэлефона ў грамадскім транспарце дзеля прыстойнасці, каб людзі не перашкаджалі іншым.

Такое пытанне гарадская рада магла б абмеркаваць і нават ўхваліць, але людзі ўсё роўна камунікуюць у грамадскім транспарце — размаўляць не забароніш. Гэта непазбежнасць нашага сённяшняга жыцця», — сказаў Зуокас.

Па словах мэра, за мяжой ёсць асобныя вагоны цягнікоў, у якіх нельга размаўляць па тэлефоне. Ён прызнаў, што падзяліць грамадскі транспарт на часткі, каб у адным можна было, а ў іншым нельга гаварыць па тэлефоне было б складана, але магчыма:

«Быць можа, у пярэдняй частцы мы прадугледзелі б зону, у якой па мабільным тэлефоне размаўляць было б непажадана.

І ўсё ж, калі людзі размаўляюць гучна, не адчуваюць прасторы — гэта пытанне культуры, а не рэальнай праблемы. Не думаю, што нанясуць шкоду, хіба размаўлялі б па тэлефоне 10-15 чалавек», — сказаў мэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0