Расейская спявачка Анжаліка Варум не можа аднавіць голас, які страціла пасля траўмы галавы ў ДТЗ. Пашкоджанне галавы справакавала спазм галасавых звязак, і Варум не можа больш спяваць.

Артыстка працягвае адмяняць канцэрты, паколькі ўсё яшчэ адчувае сябе дрэнна пасля здарэння 18 сакавіка ў Сібіры, так пракаментаваў журналістам стан сваёй жонкі Леанід Агуцін, які знаходзіўся ў момант аўтакатастрофы з Анжалікай. Спявак, хоць і паспеў аднавіцца, але таксама змушаны быў завяршыць гастролі, каб падтрымліваць жонку.

Не спрыяюць выздараўленню і іншыя няшчасці, якія абрынуліся на спявачку. Амаль адразу пасля жудаснага ДТЗ, сям'ю Агуціна і Варум нагнала сумная вестка аб смерці іх дырэктара і сябра Віталя Ларына, а крыху пазней памёр бацька Анжалікі. Пасля ўсяго таго, што здарылася, у спявачкі пачалася моцная дэпрэсія.

Тым часам, пакуль прыхільнікі творчасці гэтай пары вераць, што ўсё ў іх будзе добра, пераможца 13-га сезона шоу «Бітва экстрасэнсаў» празорца Якаў Шнэерсон сказаў, што перыяд няшчасцяў для 45-гадовай артысткі працягнецца яшчэ доўга: «Анёлы цемры ўзялі і прыбралі ўсіх людзей, якія побач з ёй. Сапраўды, чарада непрыемнасцяў і смерцяў ходзіць за ёй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?