88 — гадовы ўкраінец Восіп Фірышчак, які падчас ІІ сусьветнай вайны браў удзел у вынішчэньні 100 тысячаў польскіх габрэяў, пазбаўлены грамадзянства ЗША. Неўзабаве ён будзе дэпартаваны ва Ўкраіну.

Фірышчак эміграваў у ЗША у 1949 годзе й праз пяць гадоў атрымаў амэрыканскае грамадзянства. Амэрыканскі Дэпартамэнт юстыцыі выявіў, што ў ваенны час украінец належыў да «арганізацыі, якая адказвае за адно з найбольш жорсткіх злачынстваў у гісторыі чалавецтва». Фірышчак не пагаджаецца з абвінавачаньнямі й наднаразова зьвяртаўся у суд з апэляцыяй.

Паводле амэрыканскіх сьледчых, падчас вайны Фірышчак служыў ва ўкраінскай паліцыі, якая падпарадкоўвалася немцам. Ён удзельнічаў у вывазе польскіх габрэяў у львоўскае гета. Дэпартамэнт юстыцыі мае таксама зьвесткі, што ўкраінец абкрадаў ахвяраў, а хворых і старэйшых растрэльваў у непадалёкім ад гета лесе. Фірышчак таксама ўдзельнічаў у «паляваньні» за тымі, хто здолеў уцячы з гета, пазьней браў удзел у ліквідацыі львоўскага гета й высылцы габрэяў у канцэнтрацыйныя лягеры.

Амэрыканскі суд сьцьвердзіў, што калі Ўкраіна не пагодзіцца прыняць Фірышчака, то ён будзе перададзены Нямеччыне, Польшчы альбо іншай краіне, якая пагодзіцца яго прыняць.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0