Фанаты салігорскага «Шахцёра» прынялі рашэнне байкатаваць хатнія матчы каманды. Пра гэта гаворыцца ў пабліку фанатаў «Шахцёра» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», дзе сёння з'явіўся зварот да ўсіх актыўных фанатаў салігорскага «Шахцёра»:

«У сувязі з вельмі складанымі адносінамі з прадстаўнікамі «правапарадку» арганізаванай падтрымкі на хатніх матчах салігорскага Шахцёра не будзе. Нам надакучыў пастаянны неадэкватны прэс з боку людзей у шэрым, на стадыён людзей прапускаюць па прынцыпе «ты пройдзеш, а ты мне не падабаешся, ты не пройдзеш», для многіх нашых хлопцаў зараз з’яўленне на стадыёне раўнасільна 15-і сутак арышту, пра што не саромеючыся кажуць нам самі міліцыянты. Вынікі іх руплівай працы можна назіраць ужо які месяц, хатні сектар паменшыўся амаль удвая. Нам такі футбол не патрэбны! Заклікаем усіх адмовіцца ад наведвання стадыёна ў агульным і ад пятага сектара ў прыватнасці, пакуль сітуацыя не ўрэгулюецца. Калі стадыён у іх паняцці не месца забавы, а рэжымны аб’ект — хай пільнуюць пустыя сектара.

Але пакінуць без падтрымкі наш любімы клуб мы не можам, таму заклікаем усіх павялічыць выязную актыўнасць. Фанат не злачынца!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0