За ўчыненне рабавання асуджаны 22-гадовы раней двойчы судзімы за крадзяжы берасцеец, які нідзе не працуе.
Як паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, вечарам 18 кастрычніка 2013 года хлопец пранік у кватэру, дзе жыў малады чалавек, які раней пад выглядам спайсу збыў яму праз інтэрнэт траву падбел. За гэта рабаўнік вырашыў разабрацца з махляром.
Для таго каб трапіць у кватэру, ён папрасіў пазваніць у дзверы дзяўчыну. Уварваўшыся ў кватэру, зламыснік закрычаў «Наркакантроль!» і пхнуў маладога чалавека, які адчыніў дзверы, на падлогу, а яго госця прымусіў легчы на канапу. Затым запатрабаваў наркотыкі і грошы.
Пасля таго як хлопец, які жыў у гэтай кватэры, прызнаўся, што ашукваў людзей такім чынам, але наркотыкаў у яго няма, злачынца завалодаў аргтэхнікай і мабільнымі тэлефонамі пацярпелых на агульную суму больш як 10 млн. рублёў і ўцёк.
Маладыя людзі заявілі пра гэта ў міліцыю. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі злачынца. У яго было канфіскавана крадзенае.
6 чэрвеня 2014 года суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў рабаўніка вінаватым у адкрытым выкраданні маёмасці, спалучаным з насіллем, не небяспечным для жыцця і здароўя пацярпелых, з пранікненнем у жыллё паўторна (ч. 2 арт. 206 КК) і прагаварыў да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Абвінавачваны не абскардзіў прыгавор, і вердыкт набыў законную моц.