16.11.2007 / 16:51

ЗША знайшлі ўсё-такі рахункі Лукашэнкі? 5

Беларускі ўрад у аўральным рэжыме абмяркоўвае ўвядзеньне ЗША санкцый у дачыненьні да рахункаў канцэрну «Белнафтахім». Ніякіх афіцыйных камэнтараў наконт магчымых эканамічных наступстваў афіцыйныя асобы не даюць. Аднак, паводле інфармацыі «Независимой газеты», стан, які пануе наверсе, цалкам можна назваць панічным.

Беларускі ўрад у аўральным рэжыме абмяркоўвае ўвядзенне ЗША санкцый у дачыненні рахункаў канцэрна «Белнафтахім». Ніякіх афіцыйных каментараў наконт магчымых эканамічных наступстваў афіцыйныя асобы не даюць. Аднак, паводле інфармацыі «Независимой газеты», стан, які пануе наверсе, цалкам можна назваць панічным.

Сведчанне таму – нервовая рэакцыя МЗС Беларусі. «Ва ўмовах недружалюбных дзеянняў з боку ЗША Беларусь будзе змушаная адэкватна рэагаваць», – заявіў прэс-сакратар гэтага ведамства Андрэй Папоў. «Адміністрацыя Буша парушыла Мемарандум аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі да Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі ад 5 снежня 1994 года, у якой ЗША ў абмен на адмову Беларусі ад уладання ядзернай зброяй абавязаліся не ўжываць да рэспублікі меры эканамічнага прымусу ў мэтах падначалення Беларусі інтарэсам ЗША», – агучыў Папоў рэакцыю афіцыйнага Менска. Паводле яго слоў, у Менску таксама лічаць, што ЗША парушылі двухбаковае пагадненне аб гандлёвых стасунках, паводле якога ЗША абавязаліся паляпшаць доступ беларускіх тавараў і паслуг на амерыканскі рынак і ствараць для іх аптымальныя камерцыйныя магчымасці. Прэс-сакратар МЗС паведаміў, што ўрад цяпер выпрацоўвае варыянты адэкватнага адказу.

Эканамісты тым часам кажуць, што пазбегнуць у перспектыве праблем з разлікамі за расейскую нафту можна, калі пачаць проста цяпер перавод даляравых карэспандэнцкіх рахункаў з амерыканскіх банкаў у еўрапейскія. Усе нафтавыя разлікі ідуць у далярах, таму яны ўвесь час праходзяць праз ЗША, а гэта значыць, могуць быць блакаваныя. У выпадку іх пераводу ў еўрапейскія банкі гаворка можа ісці толькі пра затрыманыя плацяжы.

Выказваецца таксама прапанова перайсці на аплату нафтавых кантрактаў у еўра. Праўда, слабасць гэтага варыянту ў тым, што на нафтавым рынку не выкарыстоўваюць гэтую валюту, а гэта значыць, што замежныя партнёры могуць адмовіцца працаваць з Беларуссю.

Пралічыць памеры няшчасця замінае некаторая нявызначанасць у дачыненні кола суб'ектаў, якіх закрануць санкцыі ЗША. З аднаго боку, нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, якія, уласна кажучы, і з'яўляюцца пакупнікамі расейскай нафты і прадаўцамі беларускіх нафтапрадуктаў, у спісе дэпартамента па кантролі за замежнай уласнасцю (OFAC), апублікаваным на сайце Мінфіна ЗША, не значацца. З другога боку, канцэрна як суб'екта гаспадарання не існуе. Па беларускім заканадаўстве яго фармуюць прадпрыемствы. У дачыненні да «Белнафтахіма» гэта 50 прадпрыемстваў, на якіх працуюць 120 тыс. чалавек і засяроджанае 25% усяго беларускага экспарту. Цалкам магчыма, што за акіянам не ведаюць гэтых тонкасцяў, а калі разбяруцца, удакладняць сферу дзеяння санкцый. У гэтым выпадку праблемы з разлікамі цалкам рэальныя.

У серадзе эканамічна актыўнай грамадскасці абмяркоўваецца яшчэ адна прычына перапалоху ў беларускім урадзе. «Магчыма, ЗША знайшлі ўсё-ткі замежныя рахункі, якія фактычна належаць Аляксандру Лукашэнку», – выказаў здагадку адзін інфармаваны эксперт у гутарцы з «НГ».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
І. / Адказаць
16.11.2007 / 22:55
Насамрэч варта былоб палічыць, сколькі нам каштуе 13 год кіравання Лукашэнкам? Мо гэта самы дарагі у свеце прэзідэнт? А калі так, то можа варта яго разлічыць і паказаць у лічбах хто ёсьць ХУ?
0
Зянон Тарашкевіч / Адказаць
16.11.2007 / 23:50
Насамрэч - самае дурное небеларускае слова.
0
vaukalak / Адказаць
17.11.2007 / 08:16
chym durnej toj xto shukaie- tym bolsh raxunkau jon znojdze.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру