Браты і сёстры, па выніках 25 чэрвеня.

З дрэннага:

1. «Перамір'е» працягваецца ў аднабаковым парадку.

Тэрарысты абстрэльваюць пазіцыі сіл АТА, падрываюць жалезныя дарогі, захопліваюць новыя адмінбудынкі.

Гінуць і мірныя грамадзяне. У тым ліку дзеці. Сёння лекары паведамілі, што забітаму тэрарыстамі 24 чэрвеня ў Антрацыце 10-месячнаму немаўляці адзін з аскепкаў трапіў проста ў сэрца.

Я не ведаю, якой трэба быць пачварай, каб страляць з падствольніка па дзіцячай пляцоўцы. Як гэта ўвогуле магчыма? Адно слова — нелюдзі.

2. Дзіўныя справы дзеюцца ў Генпракуратуры Украіны.

Скарачэнне апарату ГПУ, пра якое абвясціў кіраўнік ведамства — безумоўна, пазітыў. Але тут жа на пасадзе першага намесніка генпракурора адбылася дзіўная ратацыя: Галомшу змяніў былы пракурор Кіева Герасімюк.

Супраць кандыдатуры апошняга, нагадаю, выступаў «Правы сектар». Маўляў, гэты спадар працаваў у органах пракуратуры ў часы Януковіча і фальсіфікаваў крымінальныя справы супраць удзельнікаў Майдана.

Я не кажу, што «Правы сектар» — ісціна апошняй інстанцыі. Але раз ужо такія сур'ёзныя абвінавачванні прагучалі, нядрэнна было б правесці дбайнае расследаванне і паставіць усе кропкі над «і» з нагоды асобы Герасімюка. А не прызначаць яго паціху на такую высокую пасаду.

3. Зыходзячы са спраў пракурорскіх — справы вайсковыя.

У нас з'явілася інфармацыя аб тым, што некаторыя генералы, што праяўлялі асаблівы спрыт пры Януковічу ў справе развалу арміі, патроху прамацваюць глебу для вяртання ў вайсковае ведамства.

У сувязі з гэтым мы паспрабавалі высветліць лёс аднаго цікавага дакумента. А менавіта — вынікаў расследавання, праведзенага Мінабароны яшчэ ў красавіку гэтага года, з нагоды развалу Узброеных сіл. А там, паводле нашых дадзеных, пазначаны прозвішчы канкрэтных генералаў і адміралаў — вінаватых, не пабаюся гэтага слова, у трагедыі. Гэтыя матэрыялы былі перададзеныя ў Генпракуратуру, і з таго часу пра іх нічога не чуваць.

Канцоў расследавання мы пакуль не знайшлі — у ГПУ хаос з-за новых прызначэнняў. Але чакаем, што генпракурор В.Ярэма пралье святло. Па-першае, Радзіма павінна ведаць сваіх «герояў» у твар. А па-другое, нельга дапусціць гэтых «стратэгаў» зноў ў МА і Генштаб. Як бы ім не хацелася.

З добрага:

1. Кабмін прыняў рашэнне аб інжынерна-тэхнічным уладкаванні дзяржмяжы з Расіяй.

Вялікай Кітайскай сцяны не будзе, але равы, калючы дрот і тэхнічныя сродкі назірання — абавязкова.

Хай у Крамлі стогнуць і плачуць, што Кіеў не можа праводзіць дэмаркацыю ў аднабаковым парадку. Усім (акрамя саміх расейцаў) ужо зразумела: любы сусед Расіі можа адчуваць сябе спакойна, толькі адгарадзіўшыся ад Пуціна высокім плотам.

А за гэтым плотам пажадана мець і зграю злых сабак (то бок памежвойскі і войска). Каб няпрошаныя пасланцы Пуціна заставаліся не толькі без штаноў, але і без чагосці больш каштоўнага.

Бо адзін раз мы з Расіяй ужо «пасябравалі». Цяпер расхлёбваем.

2. У ЕС ствараецца новы орган — група падтрымкі Украіны, куды ўвойдуць еўрапейскія чыноўнікі і дыпламаты.

Мэта групы — каардынацыя структур ЕС па пытаннях, звязаных з Украінай.

Стварэнне такога органа для працы з краінай — не сябрам Еўрасаюза, беспрэцэдэнтна. Будзем спадзявацца, што гэта не толькі прыгожы крок, але і сапраўды якасна новы фармат працы Бруселя з Кіевам.

3. СБУ затрымала тэрарыстаў, якія рыхтавалі дыверсіі і тэракты ў Днепрапятроўску, і якія марылі аб «Днепрапятроўскай народнай рэспубліцы», якая б цесна супрацоўнічала з «ЛНР» і «ДНР».

Нарэшце мара няспраўджаных «прэзідэнтаў» і «прэм'ераў» «народнай рэспублікі» цесна супрацоўнічаць з адкідамі грамадства здзейсніцца. Праўда, за кратамі. Тут іх чакае займальны і пышны працэс інаўгурацыі каля турэмнай парашы. Як любіў казаць іх духоўны бацька Гімлер, «Jedem das Seine» — кожнаму сваё…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?