У Беларусі долю імпартнага тавару ў гандлёвых аб'ектах не будуць абмяжоўваць да 15%, паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч.

«Ніхто не будзе ўказваць гандлёвых аб'ектах, трымаць долю імпарту ў 85% або ў 15%. Аднак мы павінны ствараць такія ўмовы, каб беларускія тавары станавіліся больш якаснымі і канкурэнтаздольнымі», — сказаў Пётр Пракаповіч.

Віцэ-прэм'ер лічыць, што варта зрабіць больш жорсткімі ўмовы паставак з-за мяжы.

Паводле яго слоў, імпартныя тавары карыстаюцца ў Беларусі прывілеяваным становішчам.

«Прадпрымальнікі іх увозяць без афармлення і выплаты мытных пошлін, у выніку чаго замежная прадукцыя аказваецца танней айчыннай. Мы павінны пераламаць сітуацыю, тады канкурэнцыя стане нармальнай», — падкрэсліў Пётр Пракаповіч.

Намеснік прэм'ер-міністра адзначыў, што нават 15% - дастатковая доля імпартнай прадукцыі для беларускага рынку, якая дазваляе дасягнуць ідэальнага ўзаемадзеяння.

«Без імпарту нельга. Мы павінны мець ўзоры замежных тавараў, каб ведаць, на што арыентавацца, — растлумачыў ён. — Пры гэтым неабходна зрабіць усё магчымае,

каб гандлёвыя сеткі спрабавалі ўзяць на рэалізацыю як мага больш беларускіх тавараў.

Беларуская прадукцыя канкурэнтаздольная, і я упэўнены, што айчынныя прадпрыемствы могуць прапанаваць годную альтэрнатыву.

Як паведамлялася, прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, наведваючы 18 чэрвеня мінскае ААТ «Трыкатажторг», выказаў меркаванне, што аптымальныя суадносіны імпартных і айчынных тавараў на рынку Беларусі павінны складаць прыкладна 15% на 85%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?