Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

Не хвалюйцеся, прапішуць!

Загад прэзыдэнта — гэта вам не тралі-валі! Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Даверлівы мы ўсё ж народ! Сёньня шэраг айчынных сеціўных рэсурсаў радасна абвесьцілі, што улады, мусіць, "адмовяцца ад спробы адрэгуляваць інтэрнэт". Падставай сталі выказваньні дэпутаткі Тацяны Сафроненкі: маўляў, інтэрнэт кантраляваць прынцыпова немагчыма і ўсё такое.

Фактычна тое ж увесь час дзяўбуць вольныя інтэрнэтчыкі, але з вуснаў дзяржаўнай асобы — на тле папярэдніх заклікаў "спыніць анархію" ў Сеціве — такія лібэральныя пасажы цягнуць на сэнсацыю. Вагі ж ім надала публікацыя ня дзе-небудзь, а ў самой "СБ"!

Дык вось, спадарства, рана радавацца!

"Нідзе ў законапраекце ня знойдзеце нават такога панятку, як "інтэрнэт", — кажа дэпутатка. — Мы адмовіліся ад ягонага згадваньня ўвогуле, гэтак сама як і ад тэрміну "сайт".

Стоп, а пра які праект гаворка? Чорт хаваецца ў дэталях :) Гаворка ж ідзе выключна пра асобна ўзяты законапраект "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі". Ад яго сапраўды толькі пер'е паляцела пасьля крытыкі з боку Беларускай асацыяцыі журналістаў ды Міклаша Харасьці, прадстаўніка АБСЭ у пытаньнях свабоды мэдыяў. Магчыма, у Палаце ўжо і ня радыя былі, што (во гэта сапраўды была сэнсацыя!) дапусьцілі экспэртаў БАЖу да ўдзелу ў абмеркаваньні. Тыя як двойчы два давялі абсурднасьць ды анахранізм ці ня двух трацінаў артыкулаў.

Але ж гэты праект стаў рыхтавацца задоўга да таго, як кіраўнік дзяржавы падчас наведваньня рэдакцыі "СБ" у жніўні даў загад "прапісаць статут" інтэрнэт-мэдыяў. І зараз над выкананьнем задачы шчыруе адмысловая працоўная група (куды ўжо ніякія БАЖы не пралезуць!). Яе прапановы, як заяўлялася, стануць або асобным законам пра інтэрнэт, або новым разьдзелам у закон "Аб друку ды іншых сродках масавай інфармацыі". Ня надта дасьведчаныя аглядальнікі праз сугучнасьць назваў часта блытаюць гэты дзейны нарматыўны акт зь бязьлітасна абскубаным законапраектам "Аб інфармацыі...".

Так што ўсё тое, ад чаго адмежавалася спн. Сафроненка, можа ў найлепшым выглядзе зьявіцца пад іншай шыльдай. І пэўна ж зьявіцца. Бо загад прэзыдэнта — гэта вам не тралі-валі!

Пакуль што зьвесткі аб працы групы надта скупыя. Было абяцана вывучыць усясьветны досьвед і узяць найлепшае, але першы плён мазгавога штурму аказаўся зусім не арыгінальным. Нядаўна міністар інфармацыі заявіў, што трэ' будзе рэгістраваць сеціўныя вэрсыі друкаваных выданьняў. Так што хада думак зразумелая.

І вось на гэтым тле словы спн. Сафроненкі гучаць сапраўды крамольна: "У нас жа дзейнічае Адміністрацыйны кодэкс, ёсьць крымінальнае заканадаўства. Што да адказнасьці сеціўных мэдыяў за распаўсюджаную інфармацыю, я лічу, цалкам дастаткова".

Сапраўды, нашто тады асобны гарод гарадзіць? Хіба толькі дзеля таго, каб там паставіць вялікае пудзіла.

Вось так дэпутатка сваімі шчырымі развагамі міжволі агаліла палітычную звышзадачу тых, хто наважыўся прапісаць інтэрнэту асобны статут.

Не хвалюйцеся: прапішуць як мае быць!

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць