25 чэрвеня ў Луганску быў створаны так званы Саюз народных рэспублік (СНР), у склад якога ўвайшлі самаабвешчаныя Луганская і Данецкая народныя рэспублікі. Часовую раду саюза ўзначаліў абвешчаны былы народны дэпутат Алег Цароў.
Цароў на фота справа.
Пра гэта паведаміў Цароў, абвешчаны ў вышук Генпракуратурай Украіны, на прэс-канферэнцыі ў Луганску.
Па словах народнага дэпутата, ён і яшчэ 5 кіраўнікоў «ЛНР» і «ДНР» стварылі Саюз народных рэспублік і ўвайшлі ў часовую раду дадзенага органа.
«Рада Саюза народных рэспублік (Болатаў, Каракін, Цароў, Губараў, Пушылін і Барадай) распрацавала праект Канстытуцыі. Тут 20 артыкулаў. Неабходна стварыць Парламент Саюза народных рэспублік. Ён фарміруецца так: траціна прадстаўнікоў абедзвюх рэспублік, астатнія з дэпутатаў мясцовых саветаў, працоўных калектываў прадпрыемстваў, устаноў і іншых арганізацый. Парламент складаецца з 60 дэпутатаў: 30 дэпутатаў — ад Данецкага парламента і 30 — ад луганскага», - адзначыў Цароў.
Ён дадаў, што Саюз будзе пашырацца.