Цяперашнія перамовы з Расіяй накіраваны на дасягненне міру ва Украіне, але аб паўнавартаснай нармалізацыі адносін з Расіяй казаць пакуль не даводзіцца, улічваючы сітуацыю з Крымам.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) у Страсбургу ў чацвер.

«Без вяртання Крыма нармалізацыя нашых адносінаў немагчымая. Але мы людзі міру. Для гэтага ўкраінская ўлада, і я, як прэзідэнт, выступілі з мірным планам», — сказаў ён.

Кіраўнік украінскай дзяржавы нагадаў, што па выніках праведзеных напярэдадні тэлефонных кансультацый з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, прэзідэнтам Францыі Франсуа Аланд і канцлерам Германіі Ангелай Меркель расійскі прэзідэнт падтрымаў яго мірны план.

Пры гэтым Парашэнка адзначыў, што Кіеў чакае такой падтрымкі не на словах, а на справе.

«І мы чакаем гэтых дзеянняў. Узмацніце ахову межаў, спыніце нелегальны паток тэхнікі, перастаньце рэкрутаваць наймітаў, нарэшце, адвядзіце войскі», — заклікаў украінскі прэзідэнт свайго расійскага калегу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?