Дэпутаты так званага дзяржсавета анексаванага Крыма прынялі рашэнне аб нацыяналізацыі суднабудаўнічай кампаніі «Мора» у Феадосіі, якая выпускае як ваенныя, так і грамадзянскія судны.

Рашэнне аб гэтым было абвешчана ў сераду.

«Уласнасцю Рэспублікі Крым з'яўляюцца: рухомая і нерухомая маёмасць адкрытага акцыянернага таварыства «Суднабудаўнічая кампанія «Мора» ў складзе неабаротных і абаротных актываў», — гаворыцца ў рашэнні.

За першае паўгоддзе мінулага года ААТ «Феадасійская суднабудаўнічая кампанія «Мора», якое ўваходзіць у склад ГК «Украбаронпрам», атрымала 184,8 мільёны грыўняў чыстага прыбытку — у 22 разы больш, чым за ўвесь 2012 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?