Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заяўляе, што Расіі неабходна ў «бліжэйшыя гадзіны» прадэманстраваць добрую волю і заклікаць сепаратыстаў на ўсходзе Украіны скласці зброю.

«Крытычна важна, каб Расія ў бліжэйшыя некалькі гадзін паказала, што яна працуе для таго, каб раззброіць сепаратыстаў, што яна заклікае іх скласці зброю і ўдзельнічаць у мірным працэсе», — заявіў Керы падчас візіту ў Парыж пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС Францыі Ларанам Фабіюсам.

Ён дадаў, што лідэры ЕС будуць абмяркоўваць новыя магчымыя санкцыі ў дачыненні да Расіі на саміце ў Бельгіі ў пятніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?