Пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў ініцыяваў праверку мэтавага расходавання сродкаў у ФК «Нёман» спецыялістамі кіравання ведамаснага кантролю аблвыканкама.
«Па ініцыятыве абласной пракуратуры ўзбуджаная крымінальная справа па факце завалодання махлярскім шляхам прадпрымальнікам Б. цыгарэт, выдзеленых спонсарам для рэалізацыі ФК «Нёман», на суму 2 млрд рублёў. Чаму кіраўніцтва клуба не пераканалася ў надзейнасці такога «партнёра», выявіць следства», — заявіў Віктар Марозаў.
Рэалізацыя прадукцыі аднаго з асноўных спонсараў — гродзенскай тытунёвай фабрыкі — павінна была дапамагчы клубу зарабіць.