Сёння яны атакавалі ўкраінскіх вайскоўцаў у Данецку. Там часць Нацыянальнай гвардыі адбіла атаку.
Адначасова жорсткія баі разгарэліся пад Славянскам. Баевікі атакавалі два ўкраінскія блок-пасты адначасова. Яны выкарыстоўваюць танкі і ўстаноўкі «Град». Такім чынам, спыненне агню ўкраінскім бокам дало сепаратыстам час для папаўнення арсеналаў.
Украінцы адступаюць, паведамляе ў Твітары амерыканскі журналіст Сайман Астроўскі, які знаходзіцца ў Славянску.