Дарадца Уладзіміра Пуціна Сяргей Глазьеў назваў Пятра Парашэнку «нацыстам». Па словах Глазьева, дамова аб асацыяцыі Украіны з ЕС, якая рыхтуецца сёння да падпісання, «нелегітымная», таксама як сам новы украінскі прэзідэнт.

Getty Images

Getty Images

Як чакаецца, Пятро Парашэнка падпіша пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам у пятніцу на саміце ў Бруселі.

У інтэрв'ю карэспандэнту Бі-бі-сі Стыву Розенбергу Глазьеў заявіў, што Еўропа спрабуе сілай прымусіць Украіну да падпісання гэтага дакумента.

«Яны арганізавалі ва Украіне ваенны пераварот, яны дапамаглі нацыстам прыйсці да ўлады.

Гэта нацысцкі ўрад бамбіць найбуйнейшы рэгіён ва Украіне», — сказаў дарадца расійскага прэзідэнта.

На прамое пытанне карэспандэнта Бі-бі-сі пра тое, ці лічыць ён нацыстам і Пятра Парашэнку, Глазьеў адказаў: «Вядома».

Папярэднік Парашэнкі Віктар Януковіч быў зняты з пасады прэзідэнта ў лютым, пасля таго як адмовіўся падпісаць пагадненне аб асацыяцыі. Палітычная частка дамовы была падпісаная ў сакавіку, асноўную ж — эканамічную — бакі маюць намер падпісаць сёння.

«Думаю, што пасля падпісання пагаднення з ЕС, еўрапейскі народ здзівіцца, калі гэты нацысцкі Франкенштэйн, народжаны еўрапейскімі бюракратамі і палітыкамі, пагрукаецца ў дзверы еўрапейскіх краін», заявіў Глазьеў.

Паводле яго слоў, Парашэнка нелегітымны, бо цэлыя рэгіёны Украіны не галасавалі на майскіх выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?