Пра здарэнне паведамляе партал tut.by са спасылкай на сацыяльныя сеткі. Па словах відавочцаў, інцыдэнт адбыўся каля гадзіны ночы на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага.

Паведамляецца, што полымя пагасілі самі вайскоўцы. Неўзабаве прыбылі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Потым танк адбуксіравалі на базу.

Пазней у МНС паведамілі Tut.by, што дзяжурны разлік прыбыў на месца здарэння і ажыццявіў баявое разгортванне.

«Адкрыўшы маторны адсек, супрацоўнікі МНС загарання не знайшлі», - распавёў прэс-сакратар МНС па Мінску Віталь Дэмбоўскі.

Прадстаўнік МНС выказаў здагадку, што дым або выпарэнні былі выкліканыя трапленнем якой-небудзь тэхнічнай вадкасці на разагрэтыя часткі рухавіка.

Да месца здарэння прыбылі таксама супрацьпажарныя разлікі Міністэрства абароны, а ратавальнікі вярнуліся да месца нясення службы.

Акрамя таго, з'явіліся паведамленні, што цяжкую тэхніку пусцілі над падземнымі пераходамі. У сувязі з гэтым абвалілася частка тынкоўкі ў пераходзе каля Камароўскага рынку — на скрыжаванні вуліц Куйбышава і Веры Харужай.

Kp.by таксама паведамляе, што ўчора каля Нацбібліятэкі зламаўся С-400

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0