Трагедыя адбылася на тэрыторыі прыватнага дома ў вёсцы Крапіўна Аршанскага раёна.
112.by
Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта Беларусі праводзіць праверку па факце смерці.
Паведамленне, што на прыватным падворку патрэбна дапамога 40-гадоваму мужчыну, які быў заціснуты каменем у яме, выратавальнікам стала вядома 25 чэрвеня а 11-й вечара.
Супрацоўнікі МНС, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння, пабачылі на тэрыторыі ўчастка камень дыяметрам паўтара метра, з-пад якога відаць былі фрагменты чалавечага цела. Мяркуецца, што падчас прац па перасоўванні валуна камень вагой у паўтары-дзве тоны зрушыўся ў выкапаную яму і заціснуў мужчыну. Выратаваць яго не ўдалося.