На Беларускай валютна-фондавай біржы 27 чэрвеня прайшлі чарговыя валютныя таргі. Даляр пайшоў на выходныя на круглай адзнацы.
У параўнанні з таргамі ў чацвер курс даляра павялічыўся на 10 рублёў да 10 200 беларускіх рублёў.
Курс еўра не змяніўся — 13 890 рублёў.
Расійскі рубель працягнуў рост, падаражэў яшчэ на Br1,5 да 303,5 беларускага.