Сямейны клюб СЭТ запрашае маладых бацькоў зь дзеткамі на сямейны этнаграфічны летнік, які адбудзецца з 14 па 20 ліпеня на хутары Алеся Лася, вядомага музыкі і этнографа, пад Ракавам.

Наша мэта — стварыць утульную прастору, у межах якой бацькі і дзеці змогуць акунуцца ў сьвет беларускай народнай традыцыі.

Калі вы хочаце навучыцца традыцыйным рамёствам, далучайцеся! Мы разам будзем плесьці паясы, ляпіць з гліны, рабіць упрыгожаньні і забаўкі для нашых дзетак, зьбіраць зёлкі і інш.

Калі вы валодаеце нейкім рамяством, мы будзем радыя, калі вы падзеліцеся сваімі ведамі.

Мы таксама паразмаўляем пра традыцыі нашых бабуль і дзядуль, паразважаем, як прыўнесьці традыцыі ў нашыя сем'і, узгадаем тыя веды, якія могуць нам быць карыснымі ў сучасным жыцьці.

Вы хочаце навучыцца сьпяваць народныя песьні? Штодзень мы будзем разам сьпяваць, для сябе і для дзетак.

Вы хочаце адпачыць у беларускім асяродку, знайсьці сваім дзеткам беларускамоўных сяброў? Мова нашага летніку — беларуская. Мы будзем гуляць зь дзеткамі у беларускія гульні, бавіць іх народнымі забаўлянкамі.

Умовы ўдзелу:

Пражываньне — на тэрыторыі хутара, толькі ў намётах.

Харчаваньне: арганізаванае, але ёсьць магчымасьць гатаваць самастойна.

Грашовы ўнёсак: 70 уе за пражываньне (кошт за 1 намёт, незалежна ад колькасьці чалавек у ім) + выдаткі на харчаваньне (у залежнасьці ад абранага варыянту харчаваньня, гл. анкету ў канцы ліста)

Дадатковыя пытаньні можна дасылаць на пошту: [email protected]

ці задаваць па тэлефоне: + 375 29 740 53 91 (mts), + 375 29 646 54 56 (life) Наталя

Папярэдні запіс абавязковы. Калі вы вырашылі ўдзельнічаць, запоўніце, калі ласка, анкету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0