Расія прызнае права Украіны і Еўрасаюза заключыць пагадненне аб асацыяцыі, аднак будзе прымаць меры ў выпадку негатыўных наступстваў гэтага рашэння для Масквы, заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
«Каб яны наступілі, трэба, каб рэалізоўвалася падпісанае пагадненне, і як толькі пачнецца яго імплементацыя, можа пайсці гаворка пра нейкія ахоўныя меры», — цытуе Пяскова ІТАР-ТАСС, патлумачыўшы, што гэтыя меры «відавочныя».
«Усё, што неабходна для абароны нашай эканомікі, будзе рабіцца», — дадаў ён.
У пятніцу прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў у Брусэлі пагадненне аб асацыяцыі Украіны і ЕС. Аналагічныя дакументы ратыфікавалі Грузія і Малдова.