Здарэнні11

П'яны кіроўца на легкавіку ўрэзаўся ў аўтобус з дзецьмі ў цэнтры Мінска: ніхто не пацярпеў

ДТЗ адбылося сёння, 27 чэрвеня, каля 9.30 на вуліцы Чырвоная.

Ля края праезнай часткі фармавалася калона аўтобусаў, якія павінны былі адвезці дзяцей на адпачынак у летнікі. У гэты час з боку праспекта Машэрава ў напрамку вуліцы Кісялёва рухаўся аўтамабіль «Дэу», які прыцягнуў увагу інспектараў.

«Кіроўцу быў пададзены сігнал аб спыненні. Але спыніўся аўтамабіль толькі пасля таго, як вадзіцель, які не даў рады кіраванню, здзейсніў наезд на прыпаркаваны аўтобус», — распавялі ў аддзеле ДАІ.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Толькі транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. За рулём легкавіка быў 64-гадовы мужчына. Затрымаць яго ўдалося з дапамогай выпадковых відавочцаў, якія дапамаглі супрацоўніку ДАІ, забралі ключы ад аўтамабіля і дапамаглі пасадзіць кіроўцу ў патрульны аўтамабіль. Пазней медыцынскі агляд выявіў у кіроўцы 1,86 праміле алкаголю.

Цяпер праводзіцца праверка. Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да грамадзян з просьбай паведамляць аб нецвярозых вадзіцелях па нумары 102. Ад такога тэлефанавання наўпрост залежыць дарожная бяспека, а, магчыма, і нечае жыццё.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога4

Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць