У Расіі не змаглі запусціць новую ракету-носьбіт «Ангара» з касмадрома «Плясецк». Аб гэтым піша РІА Навіны.
Запуск «Ангары» паказвалі ў жывым эфіры падчас тэлемоста з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.
У разліковы час ракета не стартавала. Крыху пазней каментатар абвясціў, што першы выпрабавальны запуск «Ангары» перанесены на рэзервовую дату — 28 чэрвеня.
Паводле яго слоў, аўтаматыка адмяніла запуск па тэхнічных прычынах.
Пуцін даручыў праз гадзіну далажыць яму пра прычыну адмены запуску.
Увод «Ангары» у эксплуатацыю павінен дазволіць Расеі без забруджвання атмасферы выводзіць на арбіту спадарожнікі ўсіх тыпаў са сваёй тэрыторыі, забяспечваючы краіне незалежны гарантаваны доступ ў касмічную прастору.
«Ангара» цалкам спраектавана і выраблена кааперацыяй расійскіх прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі.
Пускі ракет у інтарэсах Мінабароны і Роскосмоса будуць ажыццяўляцца c касмадрома «Плясецк», які таксама знаходзіцца на тэрыторыі РФ.