Хваля вышынёй амаль тры метры накрыла 27 чэрвеня пляжы Чарнаморкі і Іллічэўска пад Адэсай.
Пра гэта паведаміла прадстаўніца Дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях Марына Грынько.
Шэсць чалавек пацярпелі, але ніхто не загінуў.
«Накрыла ўвесь пляж, ёсць пацярпелыя, у асноўным дзеці, — пераломы ног. Шмат раскіданых рэчаў па пляжы, многія рэчы сплылі разам з хваляй, паламаныя шэзлонгі», — гаворыцца ў паведамленні аднаго з відавочцаў.
Відавочцы кажуць, што сярод сонечнага спакойнага мора цунами было нечаканым.
Сейсмолагі кажуць, што землятрусаў не было. Метэаролагі тлумачаць з'яву смерчамі над морам.