16.11.2007 / 21:13

Хто ўзначаліць «Белую Русь»? 8

Заўтра ў Менску пройдзе ўстаноўчы зьезд Рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня «Белая Русь».

Устаноўчы зьезд Рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня «Белая Русь» пройдзе 17 лістапада ў Менску, паведамляе БЕЛТА.

Тое, што зьезд пройдзе ў лістападзе, было вядома раней, але дакладная дата не называлася, і мерапрыемства не афішавалася. Напачатку яго плянавалі правесьці ў верасьні-кастрычніку, але тэрміны перанесеныя ў сувязі з «сэзонам адпачынкаў і некаторымі тэхнічнымі праблемамі».

Нагадаем, што 2 ліпеня ў Менску сталіцы адбылося паседжаньне ініцыятыўнай групы па стварэньні РГА «Белая Русь», у якім узялі ўдзел каля 40 чалавек. У ініцыятыўную групу ўвайшлі кіраўнік Нацбанку Пятро Пракаповіч, старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў, сэнатар Мікалай Чаргінецспартоўцы Іван Ціхан, Юлія Несцярэнка, Натальля Цылінская, сьпявачка Ірына Дарафеева ды інш. вядомыя асобы.

Абласное аб’яднаньне «Белая Русь» было створана ў Горадні яшчэ ў 2004 г.. Але сёлета арганізацыя «вырашыла выйсьці на ўзровень краіны». Цягам лета ў рэгіёнах прайшлі ўстаноўчыя сходы абласных, гарадзкіх і раённых арганізацый.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Ул. інф.

0
pngvn / Адказаць
16.11.2007 / 21:54
Аверкаў
0
Антось / Адказаць
16.11.2007 / 22:23
Шпак.
0
KK_Tiamu / Адказаць
16.11.2007 / 23:18
Младший лукашенко...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру