Баснійскі актор Ёван Майсілавіч пазіруе з копіяй пісталета ля помніка Гаўрылу Прынцыпу, фота b92.net/Beta/AP
Баснійскія сербы ўсталявалі помнік Гаўрылу Прынцыпу — сербскаму нацыяналісту і забойцу аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда.
28 чэрвеня спаўняецца роўна 100 гадоў з дня гэтага забойства ў Сараеве, якое стала падставай да пачатку Першай сусветнай вайны (28 ліпеня 1914 г.).
Помнік паставілі ў акрузе Усходняе Сараева, якая адміністрацыйна адносіцца да Рэспублікі Сербскай у складзе Босніі і Герцагавіны.
Як паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі, у Босніі фігура Прынцыпа лічыцца супярэчлівай: калі сербы яго шануюць як змагара за нацыянальнае вызваленне, то харвацкае і мусульманскае насельніцтва ставіцца да яго рэзка адмоўна, называючы яго тэрарыстам.
Помнік Прынцыпу паставілі ў сербскім анклаве, centenarynews.com