З 1 ліпеня «Аўтобусны парк № 2» аднаўляе рэйс аўтобуса Мінск — Кіеў.

Аб гэтым паведамляецца на сайце прадпрыемства «Мінсктранс».

 

Аўтобус Мінск — Кіеў будзе курсіраваць штодня. Адпраўляцца з Мінска ён будзе з аўтавакзала «Цэнтральны» ў 17.30 і з аўтавакзала «Усходні» ў 17.50.

З Кіева ў Мінск аўтобус будзе адпраўляцца ў 19.30, з Чарнігава - у 22.50.

Як паведамляе «Мінсктранс», да паслуг пасажыраў будзе прадастаўлены аўтобус маркі «МАЗ-251» ўмяшчальнасцю 44 пасажыра-месцаў.

З 19 лютага рэйсавыя аўтобусы Мінск — Кіеў сталі хадзіць толькі да Чарнігава. Такое рашэнне было прынята пасля таго, як у ноч на 19 лютага рэгулярны рэйсавы аўтобус Мінск — Кіеў не пусцілі ва ўкраінскую сталіцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?