Украінскія вайскоўцы захапілі танк, які тэрарысты выкарыстоўвалі падчас нападу на ўкраінскую вайсковую частку ў Арцёмаўску. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Украіны.

Пасля аналізу, праведзенага спецыялістамі, устаноўлена, што згодна з заводскім нумарам гэты танк Т-64БВ выпушчаны ў кастрычніку 1987 на Харкаўскім танкавым заводзе імя Малышава.

Паводле архіўных звестак гэтая баявая адзінка была адпраўлена ў вайсковую частку, якая ў той час дыслакавалася на тэрыторыі Расіі.

На ўліку ва Узброеных Сілах Украіны дадзены танк Т-64БВ не знаходзіўся і не знаходзіцца.

Падобныя высновы зробленыя і па астатняй захопленай у тэрарыстаў зброі.

«У прыватнасці, канфіскаваны ў баявікоў ручной агнямёт РПО-А «Чмель» з паказальным надпісам «З Расіі з любоўю», таксама прывезены з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0