Прэзідэнт Украіны правёў нараду з сілавікамі і на падставе рашэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны падоўжыў рэжым неўжывання сілы да 22.00 панядзелка 30 чэрвеня.

У заяве Парашэнкі, апублікаванай каля 0.30 суботы, гаворыцца: «Па выніках нарады Украіна чакае, што за час спынення прымянення сілы адбудзецца:

• закрыцця пунктаў вярбоўкі наймітаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі;

• спыненне перамяшчэння незаконных узброеных фарміраванняў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей.

Пабудова ўмацаванняў або збудаванняў, якія перашкаджаюць мірнага жыцця жыхароў Данбаса, будзе лічыцца парушэннем рэжыму спынення агню».

У сваю чаргу, Рада Еўрасаюза апублікавала заяву, у якой запатрабавала ад Расіі да канца выхадных забяспечыць спыненне агню на ўмовах, выстаўленых Кіевам.

Еўрапейская Рада чакае, што «да панядзелка 30 чэрвеня будуць ажыццёўлены наступныя крокі: пагадненне аб механізмах кантролю пад маніторынгам АБСЕ з нагоды спынення агню і эфектыўнага кантролю на мяжы; вяртанне трох памежных прапускных пунктаў украінскай уладзе (Ізварын, Далжанскі, Чырвонопартызанск), вызваленне закладнікаў, у тым ліку ўсіх назіральнікаў АБСЕ; пачатак істотных перамоў па імплементацыі мірнага плана прэзідэнта Парашэнкі».

«Еўрапейская Рада нагадвае, што Еўракамісія, Еўрапейская служба па замежных справах і краіны-сяброўкі правялі падрыхтоўчую работу па магчымых кропкавых захадах … для таго, каб можна было неадкладна ажыццявіць далейшыя крокі ў выпадку, калі падзеі на ўсходзе Украіны будуць гэтага патрабаваць», — гаворыцца ў высновах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?